Как я давно ждал, чтобы студенты в Беларуси были передовыми двигателями изменений в стране. Вот прям такого, конечно, еще нет, но... в момент когда в стране назревает большой социальный протест, студенты тоже способны выдвинуть свои социальные требования. И это уже большой шаг. Поддержите студентов! Присоединяйтесь к группе StudentsBloc! МАНІФЕСТ БЕЛАРУСКАГА СТУДЭНЦТВА Мы, студэнты і студэнткі беларускіх універсітэтаў, інстытутаў, каледжаў і ліцэяў, выказваем сваю салідарнасць з пратэстамі супраць "падатка на дармаедаў" і абвяшчаем сваё далучэнне да пратэстаў са сваімі сацыяльна-эканамічнымі патрабаваннямі! Зараз у Беларусі складаныя часы: няма працы, годнай заработнай платы, перспектываў для асабістага развіцця і шчаслівай будучыні. Многія студэнты і студэнткі вымушаны жыць на 60-80 рублёў на месяц. Гэта не жыццё, а існаванне ー так быць не павінна! У такія часы патрэбны змены ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, у першую чаргу ー у адукацыі і моладзевай палітыцы. Моладзь ー гэта будучыня краіны і сёння нам патрэбны сапраўдныя рэформы да лепшага. Нашыя патрабаванні: 1. Вяртанне ільготаў для навучэнцаў усіх адукацыйных установаў; 2. Спыненне роста коштаў на адукацыю; 3. Замена сістэмы размеркавання на цэнтры кар'еры. Сёння нам неабходна аб'яднацца дзеля абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Далучайцеся да суполкі, распаўсюджвайце інфармацыю, звязвайцеся з намі, каб далучыцца да арганізацыйнага камітэта. Надыйшоў час быць пачутымі! #СтудэнцкіБлок #StudentsBloc